Ад 1601 года да сярэдзіны XIX стагодзьдзя гэтая вуліца ў Полацку мела назоў Вялікая. Ад сярэдзіны XIX да пачатку XX яна называлася Ніжне-Пакроўская, затым была перайменаваная ў вуліцу Леніна. Ад мінулага тыдня вуліцы Леніна ў Полацку няма. Цяпер яна зноўку Ніжне-Пакроўская. Такое рашэньне з падачы мясцовага краязнаўчага музэю Полацкі гарвыканкам прымеркаваў да Дня гораду, які Полацак адзначыў на выходных. Многія сьвядомыя гараджане ўзрадваліся, бо гаворка пра вяртаньне вуліцы старой н... Читать дальше »