Клан Мозгof.by

Главная | Регистрация | Вход
Дата: Четверг, 24.05.2012, 13:51:39
Приветствую Вас Гость | RSS
Меню сайта
Облако тегов
Главная » 2008 » Июнь » 8 » Вуліцы ў Полацку вернута гістарычная назва
01:10:53
Вуліцы ў Полацку вернута гістарычная назва
Ад 1601 года да сярэдзіны XIX стагодзьдзя гэтая вуліца ў Полацку мела назоў Вялікая. Ад сярэдзіны XIX да пачатку XX яна называлася Ніжне-Пакроўская, затым была перайменаваная ў вуліцу Леніна. Ад мінулага тыдня вуліцы Леніна ў Полацку няма. Цяпер яна зноўку Ніжне-Пакроўская.

Такое рашэньне з падачы мясцовага краязнаўчага музэю Полацкі гарвыканкам прымеркаваў да Дня гораду, які Полацак адзначыў на выходных. Многія сьвядомыя гараджане ўзрадваліся, бо гаворка пра вяртаньне вуліцы старой назвы вялася яшчэ ад канца 80-х. Напраўду, ёсьць і іншыя меркаваньні. Напрыклад, полацкі краязнаўца Міхась Баўтовіч паведаміў, што будзе пісаць ліст, у якім паінфармуе гарадзкія ўлады, што правільна было б вярнуцца да першапачатковай назвы - Вялікая. “Назва Ніжне-Пакроўская - гэта імпэрская назва, вуліца была так названая падчас першага татальнага гвалту над полацкай тапанімікай, якую зьдзейсьніла расейская адміністрацыя пасьля падзелу Рэчы Паспалітай і захопу Полацка” – піша Баўтовіч.

А вось пісьменьнік Уладзімер Арлоў неаднойчы ў сваіх творах згадваў, што добра было б вярнуць менавіта назву Ніжне-Пакроўская, бо пад такім імем яе памяталі яшчэ старэйшыя пакаленьні палачанаў у дзяцінстве пісьменьніка.

Дарэчы, Полацак – адзінае ў Беларусі места, дзе ў школах ёсьць адмысловы прадмет гісторыі роднага гораду – “Полацказнаўства”. І адзіны ў Беларусі горад, дзе стаіць конны помнік князю, які зрабіў Полацак магутным горадам, - Усяславу Чарадзею.
На мінулых выходных у Полацку адбылося таксама ўрачыстае адкрыцьцё знака Цэнтру Эўропы – яго ўдакладнілі беларускія навукоўцы, а расейскія пацьвердзілі. Цяпер пры наведваньні гораду над Дзьвіной вы можаце займець на памяць сэртыфікат, што былі ў Цэнтры Эўропы.

krynica

Просмотров: 731 | Добавил: Безымянный | Теги: этнос, история
Всего комментариев: 1
0  
1 iriska   (08.06.2008 20:55:36)
Полоцк - форэва newrus
Практически самый наш город

Добавлять комментарии могут только зарегистрированные пользователи.
[ Регистрация | Вход ]
Форма входа
Логин:
Пароль:
Календарь
«  Июнь 2008  »
ПнВтСрЧтПтСбВс
      1
2345678
9101112131415
16171819202122
23242526272829
30
Поиск
Архив записей

Перепечатка материалов сайта Клан Мозгоf.by ЗАПРЕЩЕНА
Связаться с администрацией сайта можно по адресу admin@clan.of.by либо через форму Обратной связи
Copyright MyCorp © 2012 | Конструктор сайтов - uCoz